Забруджанае паветра пагаршае кагнітыўныя здольнасці людзей

У той час як забруджанае паветра традыцыйна звязваецца з рэспіраторным здароўем, новае даследаванне навукоўцаў з Ельскага універсітэта і Пекінскага універсітэта паказала, што забруджванне паветра таксама можа аказваць шкоднае ўздзеянне на мозг.

Паводле атрыманых дадзеных, забруджванне паветра ўплывае на разумовыя здольнасці, памяншаючы колькасць белага рэчывы ў мозгу.

Спецыялісты ацанілі прадукцыйнасць мозгу 25485 людзей, якія пражываюць у Кітаі, пры дапамозе матэматычных і моўных тэстаў. Было ўстаноўлена, што людзі, якія жывуць у найбольш забруджаных гарадах, мелі нізкія балы на тэстах, асабліва ў моўных выпрабаваннях. Эксперты выявілі, што мужчыны, якія жывуць у гарадах з высокім узроўнем забруджвання, губляюць лагічныя здольнасці і здольнасці да славеснага мыслення больш хуткімі тэмпамі, чым жанчыны.

Даследчыкі мяркуюць, што гэтая розніца паміж мужчынам і жанчынай можа быць выклікана структурнымі адрозненнямі ў мозгу, якія могуць рабіць мужчын больш уразлівымі да страты белага рэчывы. У цэлым, мозг мужчын працуе горш, чым мозг жанчын, калі яны падвяргаюцца ўздзеянню адной і той жа дозы забруджвання паветра, адзначаюць спецыялісты.