Адна з чатырох жанчын саромеецца займацца сэксам пры святле

Новае даследаванне брытанскіх навукоўцаў паказала, што больш за чвэрць жанчын адчуваюць сябе так няёмка з-за сваіх недасканалых тэл, што яны пазбягаюць заняткаў сэксам пры святле ці ж зусім імкнуцца выключыць сэкс з свайго жыцця.

Паводле атрыманых дадзеных, больш за 75% жанчын сцвярджалі, што яны не любілі сваё цела, у той час як 66% адзначылі, што ім вельмі сорамна агаляцца перад партнёрам. 27% жанчын прызналіся, што яны маюць палавыя кантакты толькі з выключаным святлом ці ж зусім пазбягаюць сэксу, баючыся здацца непрывабнымі. 60% жанчын настолькі не любяць сваё цела, што нават не могуць глядзець на сябе ў люстэрка, калі распранаюцца. 38% апытаных – як мужчын, так і жанчын – думалі, што партнёр не знойдзе іх прывабнымі, калі ўбачыць голымі. Такія высновы былі зробленыя ў ходзе вывучэння 2000 мужчын і жанчын. Але, нягледзячы на вынікі апытання, 6 жанчын і 3 мужчын з залішняй вагой не звярталі ніякай увагі на стандарты прыгажосці і зусім не саромеліся знаходзіцца аголенымі перад партнёрамі.

Эксперты адзначаюць, што атрыманыя дадзеныя выклікаюць неспакой, так як вельмі шмат людзей адчуваюць сябе няшчаснымі або саромеюцца сваіх тэл.